СЛОВА ТЫДНЯ

Акцыя «Слова тыдня» ва ўстановах дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь — гэта практыка-арыентаваная педагагічная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускай гаворкі ў выхаванцаў рускамоўных дзіцячых садоў.
Галоўная мэта – узбагачэнне пасіўнага і актыўнага слоўнікавага запасу дзяцей беларускімі словамі праз апусканне ў моўнае асяроддзе. Яна поўнасцю адпавядае задачам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у галіне «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін».
Акцыя праводзіцца рэгулярна — кожны тыдзень аб’яўляецца новае беларускае слова. На працягу тыдня праводзяцца розныя формы работы з дзецьмі (ад ранішняга прыёму да догляду дадому) завязаны на вывучэнні і замацаванні выбранага слова. Разнастайнасць актыўнасцей: педагогі праводзяць тэматычныя гутаркі, дыдактычныя і рухомыя гульні, чытаюць творы беларускай мастацкай літаратуры і арганізуюць творчыя заняткі (лепка, маляванне, аплікацыя).
Узаемадзеянне з бацькамі: інфармацыю аб «слове тыдня» размяшчаюць у бацькоўскіх кутках, каб мамы і таты маглі замацаваць яго з дзіцем дома.

«Слова тыдня»
«Мастак»
05.10.2026 – 09.10.2026

Значэнне слова: Мастак — гэта чалавек, які займаецца мастацтвам, стварае творы, якія выказваюць яго думкі, пачуцці, ідэі і бачанне свету. Мастакі могуць працаваць у розных жанрах і стылях, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі.

Сумесна з дзецьмі можна: прачытаць і разгледзець  ілюстрацыі мастакоў: В.Слаўкі да беларускіх народных казак «Піліпка-сынок», «Аленка»; В. Басалыгі да казкі «Пшанічны каласок»; прачытаць і разгледзець кніжнай графікі і ілюстрацый мастакоў: Н.Селещука да верша Т. Клешторнай «Паўцякалі цацкі», да казкі З. Бядулі «Скарб»; чытанне казкі А. Кобец-Філімонава «Сем мастакоў»; дыдактычные гульні «Што патрэбна мастаку?» (пэндзаль, фарбы, палатно, мальберт, палітра, алоўкі); «Што лішняе ў торбачцы мастака?»; маляванне-пераўтварэнне «Я – мастак-ілюстратар»; віртуальная экскурсія «Мастацкі музей Б.Бірулі».

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«ХМАРА»
12.10.2026 — 16.10.2026

Значэнне слова: хмара (туча) – гэта вялікае цемнае воблака, якое прыносіць дождж, град ці снег.

Сумесна з дзецьмі можна: чытанне верша «Хмарка» Я.Колас; назіранне , разгляданне хмар на небе , на малюнку; маляванне сям’я хмарак

 

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«ПАРАСОН»
19.10.2026 — 23.10.2026

Значэнне слова: прылада, прызначаная для абароны чалавека ад дажджу або ад сонечных прамянёў

Сумесна з дзецьмі можна: чытанне верша «Дожджык» Т.Кляшторная; слуханне музыкі «Сумны дожджык» Д.Кабалеўскі; маляванне «Цудоўны парасон»; завучванне верша «Вясёлы парасон» Л.Пранчак.

 

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«РАДЗІМА»
26.10.2026 — 30.10.2026

Значэнне слова: слова «Радзіма” мае два значэнні: 1. Родная краіна, дзяржава, грамадзянінам якой з’яўляецца чалавек; 2. Месца нараджэння, родны куток, горад або вёска, дзе чалавек нарадзіўся і вырас.

Сумесна з дзецьмі можна: гутарка «Мая Радзіма – горад Магілёў»; сумеснае сямейнае падарожжа «Мой Магілёў»; віртуальная экскурсія «Падарожжа па Беларусі»; завучванне верша А.Вольскага «Беларусь – мая Радзіма»; сумеснае стварэнне малюнкаў для выставы «Мая Радзіма – Беларусь».

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«Цацкі»
02.11.2026 — 06.11.2026

Значэнне слова: прадмет, прызначаны для гульні. Для вырабу цацак  выкарыстоўваюцца розныя матэрыялы, такія як — дрэва, гліна, папера, пластык. Некаторыя цацкі вырабляюцца ў першую чаргу як калекцыйныя і яны не прызначаны для гульняў.

Сумесна з дзецьмі можна: дыдактычныя гульні і практыкаванні «Знайдзі цацку», «Адгадай, чья цацка», «З чаго зроблена цацка»; разглядванне ілюстрацый Н. Селешука да верша Т. Кляшторнай «Паўцякалі цацкі».

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«Забаўлянка»
09.11.2026 — 13.11.2026

Значэнне слова: Забаўлянка — гэта невялікі твор беларускага дзіцячага фальклору (верш, песенька або прыгаворка). Забаўлянку дарослы расказвае дзецям, каб іх развесяліць або пагуляць з пальчыкамі.

Сумесна з дзецьмі можна: гутарка «Хто ў госці прыйшоў, забаўлянкі прынёс?»; відэаэкскурсія «Самабытная культура беларускага народа» (Магілёўскі краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава); творчае заданне «Прыдумай забаўлянку».

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«ВОСЕНЬ»
16.11.2026 — 20.11.2026

Значэнне слова: адна з чатырох пор года паміж летам і зімою. Складаецца з трох месяцаў: верасня, кастрычніка і лістапада.

Сумесна з дзецьмі можна: назіранне за лістападам; разважанне: «Што змяніла і прынесла восень?», «За што я люблю восень?»; чытанне верша Я. Журба «Восень»; чытанне верша Я. Купала «Лістапад»; гутарка «Восеньскія прыкметы».

 

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«КІРМАШ»
23.11.2026 — 27.11.2026

Значэнне слова: Кірмаш — гэта ажыўленае мерапрыемства, якое ўключае розныя атракцыёны, гульні і забавы. Як правіла, ён праводзіцца на адкрытым паветры і прыцягвае наведвальнікаў усіх узростаў, гэта форма правядзення гандлю, ярмарка, базар, рынак.

Сумесна з дзецьмі можна: завучванне прыказак і прымавак пра працу (Праца і сіла горы звернуць, Хто працуе, той не сумуе, Рана ўстанеш-болей зробіш, Хочаш есці калачы-не сядзі на пячы); разгадванне загадак «Загадкі на градках» (Р.Барадуліна);  экскурсія з на гарадскі кірмаш.

«СЛОВА ТЫДНЯ»
«ДРЭВА»
30.11.2026 — 04.12.2026

Значэнне слова: Дрэва (рус. дерево) — шматгадовая расліна з цвёрдым, адраўнелым галоўным сцяблом (ствалом), які захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, і галінамі, якія ўтвараюць крону. У дрэва вылучаюць тры асноўныя часткі: корань, ствол і крону (лістоту або ігліцу). Дрэвы ставяцца да вышэйшых насенных раслін і дзеляцца на іглічныя і лісцяныя.

Сумесна з дзецьмі можна: чытанне Я.Купала «Лістапад»; гутарка «Якімі сталі дрэвы?»; Чытанне апавядання У. Юрэвіч «Бярозчыны валёнкі»; гутарка «Чым адрозніваюцца лісцяныя дрэвы ад іглічных?»

 

 

 

Наші сацыяльныя сеткі:

Instagram

Там Вы знойдзеце фота і відэа аб правядзенні мерапрыемстваў

Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять